06.11.2015
Восеньскi кiрмаш!

Два тыднi ў нашым дзіцячым садочку праходзiць музычны дасуг «Восеньскі кірмаш».
На "Кiрмашы" выхаванцы старэйшых груп знаёмiлiся з традыцыйнымi беларускімi танцамi, спявалі песні, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях. На свята завiталi Несцерка, Паўлiнка, Баба-Яга i разнастойныя жывёлы ды птушкi роднага краю! 


